Monday 7 February 2011

Text



Каляднае


Я  котвігай
Раздаргатаў,
Вар’яцтва –
Валачобнікаў аддзенне.
Якія святы – снег у крыві!
Кахання поўня вые
на радзіме. Раз’яртана
Вяртання бліскавіцца.
Каляда – каза,
Ты нараджай
Збавенне наша, мы
Чакаем
Са зброяй у руках!...
Каб Вальчыць!

26-12-2010


 ***


Ты воўнай
Зыходзіш
        кілімамі слоў
застіш святло.
Утульнасць і цёпласць
Раздорваеш…
З агону
              да столу
З стальца
               Да вушей
І далей
           Да вуснаў
Даеш пацалунку
У прыцемкі волю
Ад столі
да сэрца
Ад пожні
да лёсу
Ты сокам струменіш
У ноч
Пачастункам
Люляеш і песціш
Блёклыя мары
Даводзіш да духу
Сваіх завядзёнак
Абдыймеш
            І станнецца
Свет ураз
Маленкім
Суквеццем у лузе
Тваіх
Завірухаў


27-12-2010





***


І разарвалі каляду
На тысячы кавалкаў.
Абцасамі выкрочвалі
Праклён. Заломвалі
Завеі на палёх.
У вусны пацалункамі
Плявалі.
             Распрануўшы
Вялі да маці
Немаўля. І намаўлялі
Злыбяды – сурокі.
Каб нерадзіла!







 Зоі С.

Аголеная дыяфрагма
Светладруку
Узвівае да
Стану
Вынішчальнага
Мастацтва.
Спакушае
Душы
Эўхарэстычнае
Трымценне.
Адсочвае
Праз колеры
Супрацтстаянне
Светаценяў
Аддаленых
І прыхаваных,
Рэмбрантам
У класічных фарбах,
Берніні, прыхаваных
У мармуры.
Пытаннестаўленнымі
Рысамі
 Лусьентес.
І жыватворнай выльгаццю,
Не цвіллю
Цэразпалосіццы
Дзяржаўных
 друкаў,
Без аксаміту,
Лоску глоссі пэйпер,
І без
двадцацісемямэтровых
Габэленаў,
Без лыжаў,
Канькабежцаў
                                    Шайбаў….
Свет  ловіц
І святло дае
Каб жылі
найлепшыя
Хвіліны. “Паполле”
 рэчаіснасці
выводзіць,
У доказы –
Што ёсць шчэ людзі.
Якім
людзямі звацца
                        не абрыдла.

***

Кампліменты
Ў каментары
Прыхаваны.
Іншаземныя ахвяры
Пераходзяць
Нашы межы
Каб сваю
Пагарду сцьвердзіць.


No comments:

Post a Comment